падзеі аўтары жывапіс скульптура графіка фатаграфія іншае
Анастасія Фецісава / версия на русском языке
Анастасия Фетисова

Анастасія Фецісава - беларуская мастачка, нарадзілася ў Берасце ў сям’і мастакоў, Івана Якаўлевіча Фецісава і Галіны Пятроўны Бузук.

У 1982 годе скончыла Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі Інстытут (Акадэмія мастацтваў) у Менску (праектаванне інтэр’ераў і абсталявання). Удасканальвала сваё майстэрства ў Маскве ў Цэнтральнай студыі мастацка-праэктнай творчасці пад кіраўніцтвам Розенблюма, дзе ўдзельнічала ў праэктаванні часткі музейнага комплекса, прысвечанага жыццю А.С.Пушкіна, і рэканструкцыі цэнтра Масквы.

Сярод твораў Анастасіі Фецісавай ёсць працы, прысвечаныя гістарычным месцам Беларусі і Польшчы (Берасце, Гародня, Менск, Люблін, Ольштын, Варшава). Гэта панарамы і гарадскія выгляды, для якіх характэрна тапаграфічная праўдзівасць, звераная па старых мапах, але разам з тым іх асаблівасцю з’яўляюцца і паэтычнасць, музыкальны настрой. Калі выяўленне Месца рэальнае і дакладнае, то Час на карціне ўспрымаецца невызначаным. Гэта не нейкі момант у мінулым ці цяперашнім, гэта нейкі ідэальны стан горада па-за часам, альбо гэта святочны час, час Раства. Сакральная з’ява, пра якую апавяшчаюць сваёй музыкай і песняй, анёлы, якія лунаюць і прагульваюцца па горадзе, святыя-галоўныя персанажы карцін Анастасіі Фецісавй. Музыкальныя матывы ў працах невыпадковыя, звязаныя з традыцыяй выяўлення канцэртаў анёлаў у еўрапейскім жывапісу, якая развівалася з эпохі Сярэднявечча.

Музыка грае асаблівую ролю ў жыцці мастачкі. Анастасія з дзяцінства марыла стаць піяністкай, бачыла сябе толькі як музыканта, і не імкнулася да кар’еры мастака. Яна скончыла музыкальнае вучылішча імя Глінкі ў Менску (харавое дырыжырыванне). Нейкі час працавала па спецыяльнасці ў якасці арганізатара і кіраўніка вакальна-інструментальнага ансамбля і думала паступаць у кансерваторыю.

Але на гэтым жыццёвым этапе з’явіўся сапраўдны ўсвядомлены інтарэс да выяўленчага мастацтва, якім Анастасія занялася з-за сур’ёзнага захаплення трагічным лёсам роднага горада і жаданнем аднавіць вобразы ўнікальных помнікаў старажытнай архітэктуры, а разам з імі і схаваныя факты з гісторыі Берасця. Як вынік, серыя прац адноўленых выглядаў старога горада і макет сярэднявечнага Берасця (Берасцейскі мастацкі музей).

Творы гэтай серыі ("Горад дзяцінства", "Міражы над Берасцем") уражваюць глыбінёй аўтарскай задумы, шматслойнасцю сімвалаў і выяўленнем раўнамерных вобразаў. Як і працы, прысвечаныя гарадам Польшчы ("Планета Ольштын – палёт пад парасонам", "Анёл-Ахоўнік"), яны адрозніваюцца дэталёвасцю выяўлення і насычанымі элементамі , пазбаўленыя прасторавых пустот. Яны запоўненыя колерамі з перавагай цёплых таноў: цэглава-чырвонага, зялёнага, жоўтага і вохры і акцэнтамі жамчужна-белага. На паверхні жывапісных палацён і прац, створаных у змяшанай тэхніцы, вока ўлоўлівае лёгкае мігаценне ліній і каляровых плям.

Вобразы гарадоў, адлюстраваныя з вышыні аўтарскага бачання, і як доказ, аўтарпартрэт мастачкі, якая ляціць над дамамі, вуліцамі, касцёламі, вежамі і дрэвамі. Маштабныя панарамы, у якіх усё падаецца добра знаёмым, ствараліся аўтарам у фантастычна невялікі перыяд часу – ад аднаго да трох месяцаў.

З аўтарам можна звязацца па мабільнаму тэлефону: +375 (29) 800 91 32

© A.Haliota, пераклад Марыi Шашытайшвілі
Горад дзяцінства. 1988
Холст, алей, 130х100cм

Міражы. 1992
ДВП, алей, 70х120cм

Планета Ольштын-палёт пад парасонам. 2002. Холст, алей, 234х150cм
З серыі Познань. 2006
Холст, алей,
Падарожнік I. 2003
Пастэль, 70х50 см

Ветрык. 2003
Змяшаная тэхніка, 20х28 см

Серэнада. 2003
Змяшаная тэхніка, 20х28 см
Сумная мелодыя. 2003
Холст, алей
Анёл-Ахоўнік. 2002
Холст, алей, 120х60 см
Дырыжор. 2003
Пастэль, 49х33 см
Калыханка для Марыі. 2003
Холст, алей, 21х15cм
Натхненне. 2005
Холст, алей
З серыі Познань. 2006
Холст, алей, 60х50см
З серыі Познань. 2006
Холст, алей, 60х50см
2007-2008 © Галерея Haliota /
Rating All.BY  Бесплатная почта, чат, форум, кино, погода, рефераты.