Антон Гiро нарадзіўся 26 траўня 1976 года, скончыў Еўрапейскі гуманітарны універсітэт (факультэт эканомікі). Працуе ў галiне распрацоўкі і вытворчасці
сілавой электронікі (магутныя крыніцы сілкавання для навукова-даследчых лабараторый). У вольны час піша музыку для ўласнага задавальнення і для сяброў, эксперыментуе ў галiне фатаграфіі, кампутарнай графiкi.
Фотакампазіцыі А. Гіро, зробленыя пры дапамозе кампутарных тэхналогій, з'яўляюцца інтэрпрэтацыямі філасоўскіх тэм часу, бясконцасці, зменлівасці. Сімвалізм гэтых паняццяў выяўляецца у знакавых выявах лічб, акружнасцяў, спіраляў, аблоках.
Фотакампазiцыя "I" Антона Гiро ўдзельнічала ў беларускім конкурсе лічбавай фатаграфіі "Драйв-2008" і па выніках конкурсу заняла I месца ў намінацыі Эксперымент. Глядзі таксама тут: http://drive.ten.by/drive2008/?mode=main |