Юрый Яскевiч – малады беларускi мастак-жывапiсец. Нарадзiўся ў Мiнску.
У 2007 годзе скончыў Мiнскае дзяржаўнае мастацкае вучылiшча iмя Глебава. Жывапiсам стаў займацца з самага дзяцiнства, уважлiва вывучаючы натуру i рускае мастацтва. Найбольш плённа працуе ў жанрах пейзажа i нацюрморта. З 2008 года займаецца таксама вiтражамi. Разам з мастакамi-аднадумцамi ўдзельнiчаў у выставах , якiя праходзiлi ў Мiнску, Баранавiчах, Барысаве. Некаторы час працаваў выкладчыкам. У 2010 годзе ўдзельнiчаў у пленэры-акцыi дзеля захавання кляштара бернардзiнцаў у Мiнску, якому пагражае перабудова ў гасцiнiцу.
Дзяцiнства мастака часткова прайшло на Валожыншчыне сярод прыродных багаццяў i культурнай самабытнасцi, што ў асноўным вызначыла творчы шлях. Творчасць складаецца ў працы з натурай, таму як у натуры захоўваецца усё багацце, усё зiхаценне навакольнага свету. Улюбёнымi жанрамi з`яўляюцца пейзаж i нацюрморт. Тут можна убачыць гармонiю насычаных фарбаў. Па меркаванню мастака менавiта каларыстычная гамонiя – адзiн з самых важных сродкаў для фармiравання твора. Танальная шчыльнасць , напоўненасць у некаторых творах жывапiсу можа даходзiць да максiмальнага кантрасту, такiм чынам твор набывае амаль графiчнае гучанне. Па думцы аўтара, менавiта ў нацюрморце можна знайсьцi непаўторны мiстычны свет, поўную неабмежаванасць думкi. Мастак мяркуе, што ў нацюрморце ўсё можа будавацца па любых неабмежаваных законах, нацюрморт можа набываць любы непаўторны сэнс. У гэтым жанры творы мастака як пранiзаныя празрыстасцю i святлом, так i таямнiчасцю, паўзмрокам.
Творчасць мастака максiмальна шчырая, эмацыянальная, музыкальная, напоўненая глыбокiм сэнсам i гармонiяй, непадпарадкаваная нетрывалым модным плыням.
З аўтарам можна звязацца па тэлефоне +375 44 764 29 74, альбо напiсаўшы на электронны адрас yuras_kamjani@mail.ru
Вера Яскевiч

Сонечны дзень. 2008
Палатно, алей. 70х65 cм
|
Восеньскі. 2009 Палатно на ДВП, алей. 30х40 cм.
"Берагi".
2005 Палатно, алей. 90х70 см.

 
Зімовы пейзаж. 2007 Палатно, алей.50х40 см. |