
Кампазіцыя IV. 2007-2008
|
Аксана Санкоўская - фларыст-дэкаратар. Працуе ў галіне фларыстыкі на працягу 10 год, якой захапілася яшчэ ў 1996 годзе. Навучалася ў Міжнароднай школе фларыстаў-дызайнераў у Маскве, сярод яе настаўнікаў былі Стас Зубаў і Любоў Якаўлева. Дзякуючы Л. Якаўлевай, яна атрымала веды па тэхніцэ "тэра" у калажах.
У цяперашні час працуе і выкладае ў Менску. Бачыць фларыстычны дызайн паўнапраўным відам мастацтва, нароўні з жывапісам, скульптурай або архітэктурай. Дзе пануюць такія жа законы кампазіцыі, тэорыі колеру, іерархія і сімволіка, стылявыя напрамкі. Для аўтара - мастацтва састаўлення кветачных кампазіцый - гэта мастацтва адносін паміж чалавекам і прыродай, якая ёсць натхненне (прадмет мастацтва) і жывы матэрыял. "Адна з галоўных задач дызайнера – кажа яна ў інтэрвью - не сапсаваць натуральную прыгажосць, таму часцяком, неабходна стрымліваць свае парывы і эмоцыі, каб прыродная энергетыка матэрыялу не была знішчана рукамі фларыста". (Мебель и интерьер. 2008 №2 сс.82-85)
З аўтарам можна звязацца па мабільнаму тэлефону: +375 (29) 3955894. Глядзіце таксама www.detalio.narod.ru |

Кампазіцыя V. 2007-2008
|